Валерыя Навадворская: Рэвалюцыя ў Расеі немагчымая


Усё больш расейцаў мяркуюць, што краіне трэба… рэвалюцыя. Пра гэта сведчаць вынікі маштабнага даследавання грамадскай думкі ў Расеі. Паводле апытання, большасць расейцаў не верыць у магчымасць самарэфармавання ўлады. Можа адбыцца развал пуцінскай стабільнасці, што выкліча рэвалюцыйную хвалю.

На думку расейскай дысідэнткі Валерыі Навадворскай, расейцы шукаюць альтэрнатыву там, дзе яе проста няма.

«Шукаць альтэрнатывы трэба выключна ў Еўропе, а ў нас большасць апазіцыі шукае выйсця там, дзе мы ўжо былі. Яднаюцца з фашыстамі, з «Левым фронтам» і з Удальцовым. І гэткая альтэрнатыва можа выліцца толькі ў новы кастрычнік», – лічыць Навадворская.

Апазіцыйны палітык мяркуе, што ў Беларусі сітуацыя мае больш шанцаў на пазітыўнае развіццё, бо сярод беларускай апазіцыі стае лідараў, нясхільных да скрайніх ідэалогіяў.

«Расея – гэта агромністая імперыя. І вельмі злая імперыя. Трэба адмовіцца ад імперскага сіндрому. Пакуль жа ніякія рэвалюцыйныя дзеянні ў Расеі немагчымыя. Пакуль Пуцін падкормлівае народ, маленькая кучка ідэалістаў і падманутых пайшла зусім іншым шляхам. То бок яны яднаюць вакол сябе такіх людзей, што гэта больш падобна да жахлівага сну, чымся да альтэрнатывы», – заўважае Навадворская

belsat.eu
https://youtu.be/LOGRuxGmXHk

Глядзі таксама
Каментары