Колькі каштуе зняць шпіёнскі баявік? Усяго $ 2 500!


Малады мянчук Кірыл Нонг зняў фільм, за які не было б сорамна і ў Галівудзе, на энтузіязме сяброў і за смешныя грошы.

Снимать на поражение (фильм) from Chris Nong on Vimeo.

У свае 22 гады Кірыл скончыў Нью-Ёркскую акадэмію кінамастацтва (New York Film Academy), зрабіў некалькі рэкламаў, кароткаметражны фільм і… вярнуўся ў Беларусь. Стужку здымалі на грошы, заробленыя на рэкламах, а акторы гралі за “ідэю”.

У фільме “Shoot to Film”, або ў перакладзе “Здымаць на паражэнне”, Нонг − рэжысёр, сцэнарыст, аператар і мантажыст. Рабіць інтэлектуальнае кіно намераў і не было: “Трэба дарасці спачатку”, – каментуе малады рэжысёр.

Простая, насычаная падзеямі гісторыя, трохі страляніны і хэпі-энд. Адзінае, у чым “Здымаць на паражэнне” не дацягвае да сучасных баявікоў, – гэта працягласць. Праз даволі абмежаваны бюджэт, давялося ўкласціся ў 48 хвілінаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары