43 чалавекі пабіліся з-за… тэлефона


Адзін з іх пачаў страляць. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле факту бойкі на рынку “Ждановічы”.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэту Юлія Ганчарова, у справе асабліва злоснага хуліганства ў грамадскім месцы (ч. 3 арт. 339 КК) падазраваным пакуль праходзіць толькі адзін чалавек – жыхар Стаўраполля 1982 года нараджэння, які адкрыў агонь з траўматычнага пісталета.

Усе 43 затрыманыя ўдзельнікі бойкі – цыганы. Адна групоўка з Астраханскай вобласці, другая – з Стаўраполля. Следчы камітэт вызначае поўнае кола падазраваных. Інцыдэнт адбыўся 20 кастрычніка. Пацярпелі тры чалавекі. Мужчыну, які адкрыў страляніну, моцна збілі. Усіх чацвярых даставілі ў бальніцу.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары