Расея: новыя арышты ў справе аб масавых беспарадках. Украінскі след


Апазіцыйны актывіст Леанід Разважаеў, які знік пасля таго, як папрасіў палітычнага прытулку ва Украіне, “знайшоўся” ў маскоўскім судзе. Там жа яго арыштавалі на два месяцы ў справе аб масавых беспарадках.

Гэта адбылося ў нядзелю, перадае “Бі-Бі-Сі”. Леанід Разважаеў меў статус памочніка дэпутата Дзяржаўнай думы Расеі ад партыі “Справядлівая Расея” Іллі Панамарова, вядомага сваёй крытыкаю ўладаў. У суботу апошні сцвярджаў, што невядомыя схапілі Разважаева ў Кіеве побач з офісам вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў.

{movie}Чалавек, падобны да Разважаева, гаворыць пра катаванні|left|7048{/movie}Інтэрнэт-рэсурс lifenews.ru размясціў відэа, на якім мужчыну, падобнага да Разважаева, вядуць расейскія паліцэйскія. Ён паспявае сказаць у камеру: “Два дні мяне катавалі”.

Апазіцыянера арыштавалі ў крымінальнай справе, якую распачалі ў мінулую сераду пасля паказу на тэлеканале НТВ праграмы “Анатомія пратэсту – 2”. У ёй гаварылася, што расейская апазіцыя рыхтуецца захапіць уладу, арганізаваўшы масавыя беспарадкі за грошы ад замежных спонсараў.

Адразу пасля выхаду праграмы быў арыштаваны лідар “Левага фронту” Сяргей Удальцоў, пазней – ягоны памочнік Канстанцін Лебедзеў. Сёння ж газета “Коммерсантъ” напісала, што праваахоўнікі плануюць арыштаваць яшчэ аднаго апазіцыянера, якога “засвяцілі” ў фільме, – Канстанціна Касякіна.

{movie}Сюжэт пра Леаніда Разважаева украінскага тэлеканала “Інтэр”|left|7049{/movie}“Коммерсантъ” дадае, што Разважаеў быў ва Украіне легальна, бо Масква абвесціла яго толькі ў федэральны, а не ў міжнародны вышук. Паводле выдання, у Кіеўскім гарадскім упраўленні ўнутраных справаў не ведаюць, хто затрымаў актывіста. Мясцовыя праваабаронцы кажуць, што гэта зрабіла Служба бяспекі Украіны.

belsat.eu

Стужка навінаў