Небяспечны спорт: чэмпіянат людзей у касцюмах-самалётах


Дзякуючы адмысловым клапанам у касцюме можна лятаць над зямлёю, скочыўшы з вялікай вышыні.

У Кітаі 18 кастрычніка прайшоў фінал Сусветнага чэмпіянату па палётах у крылатых касцюмах (wingsuit). Калі, скочыўшы з вышыні, выпрастаць рукі і ногі, клапаны дапамагаюць, зніжаючыся, ляцець над зямлёю, а не проста падаць уніз.

Для ўдзельнікаў фіналу стартам была вяршыня гары Т’янь-Мэнь (1400 м) у мясцовасці Жчан-Цзя-Цзе (Цэнтральны Ху-Нань). Кожны з васьмі ўдзельнікаў мусіў праляцець над далінаю і мінуць канатную дарогу. Толькі пасля можна было раскрыць парашут. Небяспечны скачок трэба было двойчы выканаць на хуткасць.

Перамог паўднёваафрыканец Джульян Буй (23,41 сек). Другое месца заняў нарвежац Эспэн Фаднэс (23,55), трэцяе – брытанец Джэйм Бул (23,84).

Палёты ў крылатых касцюмах – адзін з самых небяспечных відаў экстрэмальнага спорту. Да ўдзелу ў чэмпіянаце з усяго свету зарэгістравалі толькі 20 чалавек.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары