Дэпутатка прызналася ў выкарыстанні службовага становішча


Самаму маладому дэпутату мінулага склікання было няпроста даказваць, што яна не «бландзінка», ахарактарызавала яе дзяржаўнае тэлебачанне.

Інэса Кляшчук, якая паўторна зрабілася дэпутаткаю Палаты прадстаўнікоў па Слуцкай выбарчай акрузе, апісала журналістам тэлеканалу СТВ сітуацыю, у якой карыстаецца службовым становішчам, падае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Свайго дэпутацкага статусу Інэса Кляшчук стараецца не афішаваць па-за авальнаю залаю. Яна паведаміла, што дэпутацкую «корачку» паказвае толькі ў выключных выпадках.

Абранніца ў Палату прадстаўнікоў распавяла, што часам яе затрымлівала ДАІ. «У першую чаргу я пачынала з таго, што я грамадзянка, а потым, калі што, «разумееце, спяшаюся да выбарнікаў», пасведчанне паказвала», – падзялілася дэпутатка.

Інэса Кляшчук працавала настаўніцаю матэматыкі ды інфарматыкі ў сельскіх школах на Случчыне, была актывісткай БРСМ.

За свае заслугі была ўзнагароджаная медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары