Працягваюцца «чысткі» сярод інтэлігенцыі


З архітэктурнага факультэту БНТУ звольнілі выкладчыка Міхаіла Гуліна.

Падставаю для звальнення стаўся ягоны мастацкі праект «Прыватны манумент», падчас рэалізацыі якога на Кастрычніцкай плошчы аўтара затрымалі.{movie}З БНТУ звольнілі выкладчыка Міхаіла Гуліна|left|6949{/movie}

Міхаіл Гулін на менскіх пляцах складаў з трох ружовых кубікаў і жоўтага паралелепіпеда розныя фігуры. Творчы эксперымент, які падтрымліваў Інстытут Гётэ ў Беларусі, мастак прэзентаваў на плошчах Незалежнасці, Калініна і Якуба Коласа. Хоць творца сцвярджаў, што ягоная акцыя не мела ніякага палітычнага падтэксту, кіраўніцтва факультэту палічыла інакш.

“Падчас затрымання я спадзяваўся, што розум пераможа, перапішуць пашпартныя звесткі ды адпусцяць”, – паведаміў мастак. Аднак на 22 і 26 кастрычніка над удзельнікамі мастацкага праекту адбудуцца суды.

Дагэтуль Міхаіл Гулін працаваў старэйшым выкладчыкам кафедры «Малюнак, жывапіс і скульптура» ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

belsat.eu

Стужка навінаў