Аляксандр Мілінкевіч: Не трэба разлічваць на «добрага дзядзю» з-за мяжы


https://youtu.be/MpAZ4dMS67o
Аляксандр Мілінкевіч называе хвалю вобшукаў, канфіскацыяў і допытаў палітычным пераследам і фактычна помстаю ўлады за шматтысячны пратэст 19 снежня. “Улада спалохалася выбараў. Яны думалі, што зарэгіструюць шмат кандыдатаў, людзі не разбяруцца, хто ёсць кім, і прагаласуюць за таго, каго даўно ведаюць. Не. Краіна хоча пераменаў, рэжым мусіць быць расфармаваны”, – зазначыў палітык.

Лідар руху “За свабоду” ўпэўнены, што сённяшняя палітычная сістэма ў Беларусі не мае перспектываў ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы. “Улада павінна гэта зразумець. І Савецкі саюз калісьці скончыўся, і іншыя аўтарытарныя рэжымы. І могуць быць два варыянты. Мірны – эвалюцыйны, а можа быць рэвалюцыйны. Я не ведаю, ці ва ўладзе ёсць такія людзі, што хочуць скончыць так, як скончыў рэжым Чаўшэску. Трэба так рабіць, як у Чэхіі ды Польшчы, дзе сядалі за круглы стол і размаўлялі, а людзей не кідалі за краты, калі на коне быў лёс дзяржавы”, – заявіў Аляксандр Мілінкевіч у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

Палітык падкрэсліў, што для дэмакратычных зменаў не дастаткова “кухонных пратэстаў”, а таксама толькі салідарнасці з боку іншых дэмакратычных дзяржаваў. “Шмат што залежыць ад нас. Мы не можам чакаць, што “добры дзядзя” там, за мяжою, усё зробіць”, – дадаў Аляксандр Мілінкевіч.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары