Гомельскія прадпрымальнікі ў адчаі: Нас хочуць зрабіць рабамі


Бізнесоўцы з Гомля пратэстуюць супраць самавольства новых гаспадароў гандлёвага цэнтру.

Больш за 200 прадпрымальнікаў падпісалі адмысловы зварот у Гомельскі гарвыканкам з просьбай абараніць іх ад празмерна высокай арэндавай платы і новай несправядлівай дамовы, якія накідаюцца з боку ўладальнікаў гандлёвага цэнтру «Сакрэт».{movie}Гомельскія прадпрымальнікі : Нас робяць рабамі|left|6858{/movie}

На пачатку кастрычніка папярэдні дырэктар ААТ «Новы стандарт» папрасіў арандатараў скасаваць старыя дамовы на арэнду, паабяцаўшы, што новыя будуць заключаныя на ранейшых умовах.

Аднак пасля змены ўласніка арандатары атрымалі новыя дамовы ад уладальнікаў цэнтру з павялічанаю ў 2–3 разы арэндаваю платаю і патрабаваннем унесці яе за 3–5 месяцаў наперад. У выніку, плата за 1 кв. м некаторых гандлёвых месцаў павысілася да 100–120 еўраў.

«Мы становімся фактычна рабамі, бо ў дамове ёсць пункт, што мы не маем права ў аднабаковым парадку адмаўляцца ад кантракту цягам 5 гадоў. Гэта не адпавядае беларускаму заканадаўству», – кажуць падманутыя бізнесоўцы. Калі ж яны самі адмовяцца ад дамовы, то будуць абавязаныя заплаціць штрафныя санкцыі за ўсе 5 гадоў кантракту.

«Прычым у гандлёвым цэнтры няма нават прыбіральні. Нам трэба хадзіць на двор у платную. Часам замежнікі з дзецьмі пытаюцца, дзе тут прыбіральня, а мы толькі рукамі разводзім, бо ў цэнтры яе элементарна няма», – выказала незадаволенасць адна з прадпрымальніц.

Арандатары кажуць, што ім не адужаць новай платы за гандлёвыя месцы. Уладальнікі гомельскага «Сакрэту», як цвердзяць бізнесоўцы, вельмі добра ўсведамляюць, што ў горадзе няма іншага, альтэрнатыўнага месца для гандлю, таму ставяць завышаныя патрабаванні. У выніку гандляры будуць змушаныя адмовіцца ад прадпрымальніцкай дзейнасці і папоўніць шэрагі беспрацоўных.

belsat.eu
https://youtu.be/qNX3QrnAOQM

Глядзі таксама
Каментары