Тэндэнцыя: касіры не заўважаюць фальшывых грошай


МУС тлумачыць гэта слабаю падрыхтаванасцю адмыслоўцаў.

За восем месяцаў сёлета пры інкасацыі грошай з банку ў банк 73 разы знайшлі фальшывыя банкноты. Пра гэта паведамляе сайт галоўнага ўпраўлення барацьбы з эканамічнымі злачынствамі (ГУБЭЗ) МУС Беларусі.

Гэтыя лічбы сведчаць пра «недастатковы ўзровень падрыхтаванасці працаўнікоў банку», канстатуе старэйшая оперупаўнаважаная ў асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вольга Загароўская. Паводле яе, часцей за ўсё фальшыўкі знаходзяць ужо ў галоўным філіяле банку, дзе пералічваюць выручку, якую прывезлі з аддзяленняў.

Потым схема такая: вызначаюць, хто прыняў валюту і адпраўляюць інфармацыю ў Галоўнае або абласное ўпраўленне Нацыянальнага банку, каб прыцягнуць вінаватага да адміністратыўнай адказнасці. Часта касіру даводзіцца кампенсаваць страты з уласнай кішэні. На дадатак, паводле заканадаўства, ён мусіць заплаціць штраф – да 20 баз. вел.

Найчасцей у Беларусі падрабляюць валюту – долары і расейскія рублі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары