Галерэя “Ў” адсвяткавала Дзень народзінаў. Агляд падзеяў культуры


https://youtu.be/KGS50P3tp-U
Галерэі “Ў” споўнілася 3 гады. За гэты час будынак па адрасу Праспект Незалежнасці, 37А з проста галерэі ператварыўся ў сапраўдны цэнтр, што аб’ядноўвае вакол сябе творчыя кругі Беларусі.

ВАЛЯНЦІНА КІСЯЛЁВА, ДЫРЭКТАРКА ГАЛЕРЭІ „Ў”:
“Быць у галерэі “Ў” – гэта як жыць з шырока расплюшчанымі вачыма, рабіць тое, што табе цікава”.

{movie}Агляд падзеяў культуры (10.10.2012)|left|6848{/movie}Зразумела, і дзень народзінаў такога месца ладзілі творча – выставаю „Баланс. Улічваючы абставіны”, якая падагульніла статыстычныя падлікі дзейнасці галерэі. Гэтая рыдлёўка – рэверанс у бок заснавальніка сюррэалізму фр. Marcel Duchamp, які сцвярджаў, што любы прадмет можа зрабіцца арт-аб’ектам. Адпаведна з гэтым перакананнем, у галерэі Ў экспанатамі зрабілася дакументацыя – творчасць творчасцю, а паперы мусяць быць у парадку, ды карэспандэнцыя, што прыходзіць на адрас „Ў нескладовай”. А гэта – графічнае адлюстраванне колькасці праведзеных прэзентацыяў, дыскусіяў, лекцыяў, канфэрэнцыяў і сімпозіўмаў… Унушальная колькасць, няглядзячы на няспрыяльныя ўмовы працы.

АРТУР КЛІНАЎ, МАСТАК:
“Грошай тут няма, і славы, пашаны таксама няма. Тут вельмі шмат чарнавой працы, на якую, калі ў цябе няма запалу, энтузіязму, чалавек доўга не вытрымлівае”.

У планах працаўнікоў галерэі – пашырэнне дзейнасці і адыход ад сучаснай рэчаіснасці, калі галерэя, задуманая як мастацкая, не раз пераўтвараецца ў сацыяльны праект, які сам фінансуе большасць выставаў.

Іншыя тэмы: беларускі рэжысёр перамог у конкурсе на найлепшы відэакліп на песню да сусветна вядомага гурта з Ісландыі “Sigur Rоs”. У Вашынгтоне адкрылася выстава Роя Ліктэнстайна.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары