Любоў Кавалёва: Смяротнае пакаранне – зброя ў руках уладаў


https://youtu.be/uoM1lE4trj8
Сёння – Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Дагэтуль Беларусь застаецца адзінаю ў Еўропе, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне, і таму адзінаю з еўрапейскіх краінаў, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы. {movie}Любоў Кавалёва ў “Гарачым каментары” |left|6837{/movie}

Паводле арганізацыі «Міжнародная амністыя» і кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», за апошнія 20 гадоў у краіне пазбавілі жыцця больш як 400 асобаў.

Адзін з апошніх смяротных прысудаў, які атрымаў сусветны розгалас, – расстрэл Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, асуджаных за тэракт у менскім метро. Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава, не спыняе змагання за рэабілітацыю сына і патрабуе выдаць ягонае цела. Яна падкрэслівае, што следства і судовы працэс пакінулі вельмі шмат пытанняў.

«Паглядзіце на Дзіму Канавалава. Паводле версіі следства, ён хацеў «дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі». Але які тэрарыст будзе маўчаць цягам усяго суда?! Да таго ж, ёсць відэазапіс допыту, на якім добра відаць, што Дзіма быў збіты. То бок гэтыя прызнанні былі атрыманыя толькі пасля катаванняў», – звяртае ўвагу спн. Кавалёва.

Магчыма, у гэтым прычына, чаму ўлады не выдаюць целы забітых.

Шэраг замежных палітыкаў і недзяржаўных арганізацыяў заклікалі Аляксандра Лукашэнку не забіваць абвінавачаных. Тады просьбы не дапамаглі, аднак цяпер Любоў Кавалёва спадзяецца, што яны могуць паспрыяць прынамсі выданню цела ейнага сына.

«Вядома, хацелася б верыць, што атрымаецца… Аднак паглядзіце: нашыя ўлады кажуць, маўляў, «не трэба лезці са сваім статутам у чужы кляштар». То бок яны робяць усё, што захочуць: захочуць – пасадзяць, захочуць – расстраляюць. У такой сітуацыі нельга, каб у краіне існавала смяротнае пакаранне, бо гэта зброя ў руках палітыкаў», – абураецца маці пакаранага.

Сёння Любоў Кавалёва змагаецца не толькі за рэабілітацыю свайго сына, але і за скасаванне смяротнага пакарання ў нашай краіне.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары