Не стала таленавітага мастака Сержука Цімохава. Агляд падзеяў культуры


https://youtu.be/SANkZ4Czly4
Памёр беларускі мастак Сяржук Цімохаў. Таленавіты творца і выдатны арганізатар, ён быў намеснікам старшыні Саюзу мастакоў Беларусі. Яму было ўсяго 52 гады, апошнім часам Сяржук Цімохаў змагаўся з цяжкаю хваробаю.

Нарадзінец вёскі Кротаў, што ў Гомельскай вобласці, ён скончыў Менскую мастацкую вучэльню, а пасля – кафедру манументальнага мастацтва ў Акадэміі мастацтваў. У 2008-ым Сяржук Цімохаў зрабіўся лаўрэатам першага беларускага біенале жывапісу, графікі ды скульптуры. Гэта толькі адна з мноства ўзнагародаў майстра. Персанальныя выставы Цімохава ладзіліся ў Беларусі, Нямеччыне, Польшчы і Сербіі. Асноўным матывам ягонай творчасці былі першаасновы жыцця ў нашай краіне ды паганскія традыцыі на нашых землях. Ягонаму пэндзлю былі ўласцівыя тонкія спалучэнні колераў і сімвалізм у змесце і форме. Цімохава называлі адным з самых таленавітых сучасных мастакоў Беларусі.

Іншыя тэмы: у Магілёве выступіў сусветна вядомы джазмэн Кевін Махогані. У Мілане адкрылі выставу, прысвечаную сяброўству паміж выбітнымі мужчынамі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары