Беларускі плакат – які ён? У Менску адкрылася выстава пачынальніка жанру.


У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава плакатаў аднаго з пачынальнікаў жанру ў Беларусі – Уладзіміра Крукоўскага.

Персанальная выстава майстра адкрылася з нагоды ягонага юбілею – спадару Крукоўскаму сёлета споўнілася 75. Ён быў адным з пачынальнікаў плакатнага жанру ў Беларусі ў часы, калі плакат перажываў пік славы – часы СССР.

Асаблівую ўвагу ў сваёй творчасці Уладзімір Крукоўскі прысвяціў выбітным людзям нашае краіны і яе гісторыі. Гэты плакат паўстаў да пяцісотгоддзя з дня нараджэння Міколы Гусоўскага, гэтыя плакаты – успамін пра літаратараў больш позняга перыяду: Максіма Багдановіча, Якуба Коласа і Янку Купалу. Ёсць плакаты, прысвечаныя Кастусю Каліноўскаму і Вялікай айчыннай вайне; стае і фальклорнай тэматыкі. Агулам на экспазіцыі можна пабачыць больш за 4 дзясяткі плакатаў, аднак ніводнага – прапагандысцкага, нягледзячы на пэўную агітацыйнасць жанру. Як цвердзіць Уладзімір Крукоўскі, да супрацы з прапагандай яго ніколі не прыцягвалі.

Іншыя тэмы. У музеі Гугенгайма ў Нью-Ёрку пачалася выстава манахромных працаў Паблё Пікасо. У Кабуле праходзіць музычны фестываль «Sound Central – 2012».

belsat.eu

https://youtu.be/gh_CH1-AQR4

Глядзі таксама
Каментары