У Расеі суд забараніў фільм «Бязвіннасць мусульманаў»


https://youtu.be/hZDZtvAid1o
Цвярскі суд Масквы прызнаў экстрэмісцкім размешчаны ў інтэрнэце амерыканскі фільм «Бязвіннасць мусульманаў», які выклікаў масавыя пратэсты сярод ісламскіх вернікаў па ўсім свеце.

У мінулую пятніцу раённы суд Грознага таксама прызнаў гэты фільм экстрэмісцкім, {movie}Эксперт: Фільм пра прарока Мугамада – агрэсіўны|left|6641{/movie}у звязку з чым правайдар быў змушаны абмежаваць доступ да яго.

Паводле расейскага заканадаўства, рашэнне суда мае сілу на ўсёй тэрыторыі Расеі, перадае расейская служба BBC.

Паводле міністра Чэчэніі ў нацыянальнай палітыцы, друку і інфармацыі Мурата Тагіева, у фільме распавядаецца пра жыццё прарока Мугамада «ў скажонай і абразлівай форме».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары