Вольга Някляева: Майго мужа забіваюць


Жонка экс-кандыдата на прэзідэнта абураная тым, што Уладзіміра Някляева не шпіталізавалі паўторна.

Нагадаем, што раніцаю 29 снежня ў Някляева здарыўся гіпертанічны крыз. Экс-кандыдат на прэзідэнта па-ранейшаму застаецца ў ізалятары КДБ.

“Калі б не адзін з яго сукамернікаў, не вядома, чым бы гэта наогул магло скончыцца. Быў выкліканы ўрач, і [была] аказаная нейкая медычная дапамога, але яго не шпіталізавалі, што абавязкова мусілі зрабіць. Ціск быў 220 на 160, для яго гэта вельмі высокі, раней павышаўся максімум да 180. Я наогул не ведаю, як ён вытрымаў. Калі гэта паўторыцца яшчэ раз, будзе інсульт, і ўсё. Яго мэтанакіравана забіваюць”, – распавяла жонка Някляева Вольга.

Яна звярнула ўвагу на тры факты. Па-першае, Уладзіміра Някляева жорстка збілі, калі ён яшчэ быў кандыдатам на прэзідэнта. Выбарчыя ўчасткі зачыніліся толькі праз паўгадзіны пасля здарэння. Па-другое, яму інкрымінуюць арганізацыю масавых беспарадкаў, хоць на той момант ён знаходзіўся не на акцыі пратэсту, а ў Шпіталі хуткай дапамогі. І апошняе: людзей абвінавачваюць у той час, калі расследаванне не закончанае. “Па відэасюжэтах відаць, што людзі, якія білі шкло на плошчы, – правакатары. Знайдзіце іх, пакажыце гэтых людзей. Дзе яны? Вы іх знайшлі? Яны сядзяць у турме?” – абураецца Вольга Някляева.

belsat.eu
https://youtu.be/o2BMSW0ITtg
https://youtu.be/crdHS_TmXMw

Глядзі таксама
Каментары