У сталічных Шабанах пабудуюць завод, каб спальваць глей з бруднай вады


Завод паставяць за кіламетр ад жылой зоны – на пляцоўцы менскіх гарадскіх ачышчальных збудаванняў.

Праект «абкатаны» на шэрагу аб’ектаў у Еўропе, запэўнівала намесніца галоўнага інжынера «Менскводаканалу» Наталля Халадзінская на прэс-канферэнцыі ў Менску 25 верасня.

«Тэхналогія прадугледжвае папярэдняе сушэнне глеістага асадку і наступнае яго спальванне. Для сушэння будзе выкарыстоўвацца цяпло дымавых газаў. Гэта найболей рацыянальны варыянт – як мінімум, у эканамічнай частцы», – паведаміла яна. Паводле Наталлі Халадзінскай, дым будуць максімальна ачышчаць.

{movie}Наталля Халадзінская пра завод у Шабанах|left|6559{/movie}Распрацоўвала праект энергетычная інжынерна-кансалтынгавая кампанія ТДА «ЭНЭКА» з прыцягненнем спецыялістаў кампаніі «Мосводоканал».

Цяпер Менск штодня злівае ў каналізацыю прыкладна 700 тыс. кубаметраў бруднай вады, якая паступае на гарадскую ачышчальную станцыю ў Заводскім раёне. Тут важа праходзіць поўны цыкл механічнага і біялагічнага ачышчэння ад узважаных рэчываў і арганікі, што суправаджаецца выдзяленнем спецыфічнага паху, скаргі на які ад жыхароў раёну паступаюць рэгулярна. Шматлікія насельнікі ўстрывожаныя тым, што будаўніцтва заводу для спальвання глеістых асадкаў толькі пагоршыць сітуацыю.

belsat.eu

Стужка навінаў