Грузінскі ўрад: Відэа катаванняў у турмах – падробка


У Тбілісі працягваюцца пратэсты супраць жорсткага абыходжання з вязнямі. Відэа пра катаванні ў турмах паказалі ўчора апазіцыйныя тэлеканалы.

Хвалю пратэстаў у розных гарадах Грузіі выклікалі факты здзекаў і гвалту ў тбіліскай турме. На відэа, якое патаемна здымаў адзін з турэмнікаў, ягоныя калегі збіваюць і гвалтуюць асуджаных. Скандал паслужыў падставаю для крымінальнай справы ды прычынаю імгненнага звальнення чыноўнікаў. У адстаўку падала міністр выканання пакаранняў Хатуна Калмахэлідзэ.

{movie}Відэа катаванняў у тбіліскай турме, паказанае апазіцыйнымі тэлеканаламі|left|6439{/movie}Першыя кадры катаванняў у адной з тбіліскіх турмаў апублікавала грузінская паліцыя разам з паведамленнем пра арышт адказных асобаў, у тым ліку кіраўніцтва турмы – агулам 10 чалавек. Пазней больш жорсткае відэа паказалі грузінскія апазіцыйныя каналы.

Паводле агенцтва «Reuters», рэакцыяй ўраду было абвінавачанне аўтараў відэа ў палітычнай заангажаванасці (ролік з’явіўся за два тыдні да парламенцкіх выбараў).

Пракуратура Грузіі апублікавала прызнанні Давіда Акобіі, аднаго з турэмных ахоўнікаў, які запісаў жахлівыя відэакадры. Паводле яго, зрабіць гэта за „саліднае ўзнагароджанне” прапанаваў яму турэмны інспектар бяспекі Барыс Парулава.

Паводле сцэнару, здымкі выслалі да былога працаўніка турмы Уладзіміра Бэдукадзэ, які цяпер жыве ў Бельгіі. Апошні прапанаваў аўтару відэа прытулак за мяжою. Паводле грузінскіх медыяў, Акобію затрымалі на мяжы 19 верасня. Цяпер ён будзе галоўным сведкам у справе аб правакацыйным відэа.

Прэзідэнт Міхэіл Саакашвілі паабяцаў звольніць вінаватых і пачаць рэформу пенітэнцыярнай сістэмы.

belsat.eu

Стужка навінаў