Размова Жбанкова: тэст на нацыянальнасць


{movie}Размова Жбанкова: тэст на нацыянальнасць|left|6435{/movie}19 верасня адзначалася свята нацыянальнага герба і сцяга, аднак ведае пра гэтае непрызнанае афіцыйна свята няшмат беларусаў, яшчэ менш – святкуе. Пра парадоксы нацыянальнай ідэнтычнасці ў студыі «Белсату» размаўлялі культуролаг ды філосаф Максім Жбанкоў і мастацтвазнавец ды мастак Сяргей Харэўскі.

Які сэнс змены бел-чырвона-белага сцяга на сімволіку «савецкага ўзору»? Гэта была спроба «прышчаплення» новай ідэнтычнасці ці вяртанне ў Савецкі Саюз? Значная колькасць беларусаў цяпер лічыць «сваімі» менавіта чырвона-зялёны сцяг і афіцыйны герб. Аднак ці сапраўды беларусы прынялі гэтую сімволіку?

«Студэнтам 2–3-га курсаў я задаю такое пытанне ў якасці тэста: што выяўлена на гербе РБ? Прасунутая моладзь, студэнты, не горшыя навучэнцы пачынаюць цягнуцца за пашпартамі, – гаворыць госць праграмы Сяргей Харэўскі. – Ніводзін цягам гэтых гадоў так і не запомніў, што дакладна выяўлена на гэтым гербе РБ. Ёсць проста звычка і безальтэрнатыўнае меркаванне».

belsat.eu

Стужка навінаў