За датэрміновае галасаванне студэнтам абяцаюць выходны ў панядзелак


Прафсаюзная група «Студэнцкая рада» штодзень фіксуе па 4–5 зваротаў ад студэнтаў, якіх прымушаюць галасаваць датэрмінова.

«Студэнцкая рада» стала працуе пакуль толькі ў Менску. Як апавёў «Белсату» актывіст прафсаюзнай групы Алесь Крот, сёння звярталіся студэнты Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэту імя Сахарава і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў. «Адміністрацыя апошняга, імаверна, турбуецца пра высокую яўку і абяцае тым, хто прагаласуе цяпер, выходны 24 верасня».

Алесь Крот кажа, што загады кіраўніцтва ВНУ часцей за ўсё выконваюць тыя, хто мае месца ў інтэрнаце або стаіць у чарзе па яго: «Да іх у пакой прыходзяць прадстаўнікі рады інтэрнату, часта самі студэнты. Калі людзі адмаўляюцца ісці на датэрміновае галасаванне, ім пагражаюць рознымі праблемамі».

Каб дапамагчы студэнтам абараніць свае правы, актывісты «СтудРады» распаўсюдзілі памятку з парадамі ды запусцілі адмысловы інфармацыйны сайт www.golostud.info.

belsat.eu

Стужка навінаў