Зміцер Бандарэнка: Лукашэнка змагаецца з журналістамі, як з ворагамі


Пакуль улады заганяюць на датэрміновае галасаванне службоўцаў і студэнтаў, прыхільнікаў байкоту выбараў арыштоўваюць.

Сёння людзі ў цывільным зладзілі налёт на санкцыянаваны пікет “Zмены” – моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”. Затрымалі як удзельнікаў акцыі, гэтак і журналістаў, што выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Шмат каго збілі, сапсавалі тэхніку, актывісты дагэтуль застаюцца ў РУУСе.

Акрамя беларускіх журналістаў на акцыі затрымалі і працаўнікоў нямецкага тэлебачання ZDF. Паводле Змітра Бандарэнкі, Аляксандр Лукашэнка памятае лёс сваіх сяброў, якія тым ці іншым чынам сышлі з улады. Гэта Муамар Кадафі, Слабадан Мілошавіч, Хосні Мубарак. Падобны лёс можа чакаць і сірыйскага дыктатара Башара аль-Асада. {movie}Зміцер Бандарэнка ў “Гарачым каментары” ч.1|right|6401{/movie}

“Лукашэнка ўвесь час застаецца ў стане вайны, для яго замежныя журналісты ёсць замежнымі жаўнерамі, з якімі ён змагаецца, як з ворагамі“, – зазначыў былы палітвязень.

Бандарэнка звязвае брутальную рэакцыю спецслужбаў на мірную акцыю з разуменнем, што грамадзяне не гараць жаданнем удзельнічаць у электаральным фарсе.

“Я думаю, улады ведаюць рэальны стан грамадскай думкі ў Беларусі. Калі большасць не хоча браць удзелу ў гэтым фарсе, значыць будзе больш высілку, каб загнаць людзей на выбары. Да таго ж трэба нагнаць на людзей страху: такія акцыі будуць абмяркоўвацца грамадствам, і гэта – частка запалохвання”, – кажа Бандарэнка.



“Удзельнікі ў выбарах – закладнікі сістэмы”

Бандарэнка паведаміў, што пад час зняволення чэкісты прапанавалі яму ўдзельнічаць ў выбарах і абяцалі падтрымку. „Кадэбісты казалі, што галоўнае ўдзел”, – падкрэсліў палітык. {movie}Зміцер Бандарэнка ў “Гарачым каментары” ч.2|right|6402{/movie}

Тых жа апазіцыянераў, што ідуць на выбары, Бандарэнка назваў „закладнікамі” сістэмы і заклікаў іх не гуляць па правілах рэжыму. „У вас ёсць магчымасць весці сваю гульню і заставацца людзьмі. Мы павінны перамагаць свае слабасці ”, – звярнуўся да іх Бандарэнка.

belsat.eu

Стужка навінаў