Працы найлепшых прадстаўнікоў ар-дэко выставілі ў Парыжы. Агляд падзеяў культуры


Выбітныя творы французкіх мастакоў у стылі ар-дэко выставілі ў Парыжы. Гэта карціны з калекцыі знаўцы мастацтва Стывэна Грынбэрга, які захапляўся ар-дэко. Калекцыянер пайшоў з жыцця ў лютым, пакінуўшы пасля сябе ўнікальны збор з 250 палотнаў, за якія «Christie’s» плануе атрымаць да $15 млн.

СОНЬЯ ГАН, АЎКЦЫЁН «CHRISTIE’S»
“Гэтая калекцыя добра адлюстроўвае той перыяд – матэрыялы, характэрныя формы, а таксама ўзоры і прадметы дэкарацыі”.{movie}Агляд падзеяў культуры (18.09.2012)|right|6400{/movie}

Стыль ар-дэко – гэта своеасаблівы сінтэз мадэрну і неакласіцызму. Сярод асноўных прадстаўнікоў ар-дэко – творцы, чые працы можна пабачыць гэтымі днямі ў Парыжы – Жан Дзюпа, Жан Дзюнан і Жак-Эміль Рульман.

Іншыя тэмы: у Менску вызначылі, хто будзе разаграваць публіку перад канцэртам “Placebo”. У крамах з’явіліся крэатыўныя беларускія сувеніры.

belsat.eu

Стужка навінаў