Не хапіла на «Дажынкі»? У Горкі ўкінуць яшчэ 15 мільярдаў


Грошы пойдуць на добраўпарадкаванне гораду.

За Вr 15 млрд з дзяржаўнага бюджэту да канца года мусяць скончыць добраўпарадкаванне, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Чорны, перадае БелТА.

Паводле чыноўніка, гэта не звязана з тым, што Горкі не паспелі падрыхтаваць да “Дажынак”: тут усе зроблена. (Агулам працы каштавалі каля Вr 1 трлн.) Новае ўліванне патрэбнае, каб “цалкам завяршыць працы ў навядзенні парадку і добраўпарадкаванні сталіцы раёну, які прызнаны другім базавым пасля Шклоўскага ў Магілёўскай вобласці”.

Пры гэтым, адрапартаваў Анатоль Чорны, усе новыя і адрамантаваныя аб’екты прыстасавалі для патрэбаў інвалідаў-вазочнікаў і мамаў з дзецьмі. “Гэтая праца будзе працягнутая, і ў самай блізкай будучыні Горкі ператворацца ў горад безбар’ернага асяроддзя”, – паабяцаў прадстаўнік аблвыканкаму.

belsat.eu

Стужка навінаў