Некалькі дзён да пачатку галасавання: апазіцыя дагэтуль сварыцца


Сёння старшыня аргкамітэту “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Віталь Рымашэўскі звярнуўся да Уладзіміра Някляева, Аляксандра Мілінкевіча ды Ірыны Вештард.

Перадумалі байкатаваць?

У ім ён заклікаў выканаць пастановы дэкларацыі “Аб грамадскай дыскусіі аб мэтах і формах удзелу беларускай апазіцыі ў “выбарах-2012”, падпісанай БХД, “Гавары праўду!”, рухам “За свабоду”, Партыяй БНФ і БСДП (Грамадою). У дакуменце заяўлялася пра намер зняць свае кандыдатуры ў выпадку, калі да часу выбараў не будуць вызваленыя ўсе палітзняволеныя. {movie}Зварот Рымашэўскага|right|6344{/movie}

На сёння толькі Партыя БНФ выказалася за магчымасць зняцця кандыдатаў перад галасаваннем.

Вакол падпісання дэкларацыі вялася гарачая дыскусія, якая скончылася выспяткам Рымашэўскаму ў выкананні Аляксандра Фядуты. Рымашэўскі тады заблакаваў падпісанне, бо агульнапрыняты варыянт быў зменены прадстаўнікамі руху “За свабоду”.

“Віталік, выходзь з дываноў”

Кіраўнік выбарчага штабу “Гавары праўду!” Андрэй Дзмітрыеў даволі рэзка адрэагаваў на зварот БХД, назваўшы Рымашэўскага “дывановым чалавекам” (магчыма, мелася на ўвазе “канапным” або “кабінетным”). Дзмітрыеў у сваю чаргу абвінаваціў старшыню БХД у бяздзейнасці.

“Калі ты чалавек дывановы, то як толькі даходзіць да справы, то ты адразу хаваешся пад стол. Ёсць заклік дывановага чалавека да таго, каб усе селі на ягоны дыван. Віталік, выходзь з дываноў у сапраўднае жыццё – тут ёсць што рабіць”, – звярнуўся ён да Рымашэўскага. {movie}Дзмітрыеў адказвае на зварот Рымашэўскага|right|6345{/movie}

Пры гэтым Дзмітрыеў не згадаў пра падпісаную дэкларацыю і магчымасць зняцця з выбараў, аднак падкрэсліў працу кандыдатаў і актывістаў. Паводле яго, “Гавары праўду!” з “крывёю і потам” выцягвала людзей з апатыі, у той час, як Рымашэўскі “сядзеў на дыване”.

Ні выбараў, ні байкоту?

Пакуль незразумела, ці хтосьці з падпісантаў дэкларацыі ўвогуле збіраецца байкатаваць парламенцкія выбары. Колькасць палітвязняў не зменшылася, ідзе ціск на кандыдатаў у дэпутаты. Магчыма, усе размовы і спрэчкі пра байкот і спосаб яго ажыццяўлення застануцца чарговымі пустымі разважаннямі.

belsat.eu

Стужка навінаў