Рыа-дэ-Жанэйра стаўся цэнтрам сучаснага мастацтва. Агляд падзеяў культуры


Рыа-дэ-Жанэйра стаўся гэтымі днямі адным з цэнтраў сусветнага мастацтва. Тут адчыніў дзверы найбуйнейшы ў Паўднёвай Амерыцы кірмаш сучаснага мастацтва – „Арт-Рыё”. Яго наведнікі змогуць паглядзець, а некаторыя нават і набыць працы тысяч мастакоў, сярод якіх Паблё Пікасо і Сальвадор Далі, Эндзі Ўоргал і Такасі Муракамі. На кірмашы можна пабачыць і працы бразільскіх творцаў – рынак мастацтва ў Бразіліі развіваецца гэтак сама інтэнсіўна, як і эканоміка краіны. {movie}Матэрыял з жывога эфіру інфармацыйна-публіцыстычнага блоку “Белсату”|right|6318{/movie}

ЛУІС КАЛАІННЮ, СУАРГАНІЗАТАР «ARTRIO»:

„Мы перажываем сапраўды асаблівы час. Бразілія робіцца галоўнымі гульцом на сцэне мастацтва, і я нават рызыкну сказаць, што Бразілія ў бліжэйшае дзесяцігоддзе будзе асноўнаю сілай у кіно, тэатры, музыцы і свеце мастацтва”.

Адпаведны і дэвіз кірмашу – „Рыё – мастацтва. Заўсёды і паўсюдна”. Чакаецца, што наведаюць яго нават 60 тысячаў чалавек.

Іншыя тэмы: інсцэнізацыя ў Вялікім тэатры выклікала супярэчлівыя эмоцыі публікі. Агляд стужак, якія выйшлі ў пракат.

belsat.eu

Стужка навінаў