На вайсковых вучэннях застрэлілі грыбніка


Яго знайшлі толькі на наступны дзень. Пра знікненне мужчыны заявіла жонка.

Як паведамляе агенцтва “Интерфакс-Запад”, інцыдэнт адбыўся ў Смаргонскім раёне. Следчы камітэт Гарадзенскай вобласці распачаў крымінальную справу паводле артыкулу “Прычыненне смерці з неасцярожнасці”.

Цела 50-гадовага грыбніка непадалёк ад вайсковага стрэльбішча, якое належыць навучальнаму цэнтру “Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь”, знайшлі аператыўнікі з дапамогаю памежнікаў. 11 верасня там вучыліся страляць з розных відаў зброі.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэту Гарадзенскай вобласці падпалкоўніка юстыцыі Сяргея Шаршаневіча, пра тое, што ідуць вучэнні, грыбніка папярэджваў вайсковы пост.

belsat.eu

Стужка навінаў