Паралімпійцы вярнуліся дадому


Увечары 12 верасня ў нацыянальным аэрапорце «Менск» адбылася ўрачыстая сустрэча паралімпійскай зборнай Беларусі.

На летніх Паралімпійскіх гульнях у Лондане беларускія спартоўцы заваявалі 10 медалёў: пяць «залатых», два «срэбныя» і тры «бронзавыя».

Беларускі Майкл Фелпс

Пяціразовы чэмпіён Паралімпіяды ў Лондане 18-гадовы плывец Ігар Бокій прызнаўся, што разглядае магчымасць пераходу ў звычайны спорт. «Так, я сапраўды маю задуму пра выступ у звычайным спорце. Мне трэба для гэтага больш трэнавацца і цалкам аддавацца плаванню. Лічу, гэта цалкам рэальна. Чаму я задумваюся аб пераходзе ў звычайны спорт? На мой погляд, не варта спыняцца на дасягнутым», – сказаў атлет. {movie}Ігар Бокій пра выступ на параалімпіядзе|right|6314{/movie}

Бокій адзначыў, што паказаў у Лондане «максімальны вынік, на які быў гатовы». Паводле яго, узровень паралімпійскіх спаборніцтваў па плаванні быў даволі высокі.

У СМІ Бокія пасля яго поспеху ў Лондане пачалі параўноўваць з легендарным амерыканскім плывуном Майкл Фэлпс. Беларус з гэтай нагоды адзначыў: “Вядома, прыемна такое параўнанне. Цяпер будуць старацца быць лепшым за яго”.

На рахунку 18-гадовага плыўца – шэсць узнагародаў: пяць «залатых» і «срэбны». Уладзімір Ізотаў быў другім на дыстанцыі 100 метраў брасам, Людміла Волчак была трэцяя ў акадэмічным веславанні, Аляксандр Субота – трэці ў трайным скачку, Ганна Канюк – таксама трэцяя ў скачках у даўжыню. У медальным заліку Беларусь заняла 25-е месца.

belsat.eu

Стужка навінаў