Папойка ў доме на вуліцы 1-я Рачная ў Маладзечна скончылася арыштам 32-гадовага мужчыны з вёскі Крывая Бяроза, які ў навагоднюю ноч закалоў сваю сужыцельку.
Старшы следчы з Маладзечанскага раённага аддзелу Следчага камітэту Юрый Багушэвіч паведаміў, што падазраванаму прадʼявілі абвінавачванне і заключылі пад варту. Паводле міліцыянта, мужчына цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся.
«Абвінавачаны жыў у сваёй сужыцелька каля года. Раней судзімы не быў, – распавядае Юрый Багушэвіч. – Паводле яго, ўдзень каля 16:00, сужыцелька прынесла чатыры літры разведзенага спірту ў двухлітровых бутэльках з-пад мінеральнай вады. Ад гэтага часу і да моманту забойства [каля 3:00. – mvd.gov.by] яны ўдваіх гэта спіртное ўжывалі. Следства высвятляе, што стала прычынаю сваркі, якая скончылася трагедыяй. Пацярпелай было нанесена некалькі нажавых раненняў».
Пасля здарэння мужчына сам выклікаў міліцыю і хуткую дапамогу. Жанчына ад атрыманых раненняў памерла да прыезду лекараў.
Мужчына можа атрымаць ад шасці да пятнаццаці гадоў турмы. Мужчына і ягоная ахвяра былі беспрацоўнымі.