У Полацку адбыліся затрыманні з-за падрыву цягнікоў на БАМе, у якім абвінавачваюць беларуса


У Полацку адбыліся затрыманні ў сувязі з дыверсіяй у расейскім тунэлі БАМ, у якой абвінавачваюць беларуса Сяргея Ерамеева, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сяргей Ерамееў. Крыніца: t.me/viasna96

Праваабаронцам стала вядома, што як мінімум частка затрыманняў тычылася Сяргея Ерамеева, затрыманага ў Расеі па абвінавачанні ў тэракце на БАМе.

«Вядома пра выпадак, калі затрыманне і ператрус прайшлі ў чалавека, які зусім выпадкова кантактаваў з Ерамеевым у апошнія дні. Некалькіх затрыманых адпусцілі, адабраўшы ў іх тэлефоны, лёс астатніх невядомы. Затрыманні праводзіў КДБ», – паведамляюць праваабаронцы.

9 снежня ў Полацку і Наваполацку (Віцебская вобласць) супрацоўнікамі Камітэту дзяржаўнай бяспекі было затрымана каля 20 чалавек.

Нагадаем, увечары 29 лістапада на перагоне Ітыкіт – Акусікан падчас руху па тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі загарэўся вагон грузавога цягніка, у склад якога ўваходзіла 41 цыстэрна з палівам, тры з авіяцыйным палівам і шэсць вагонаў з чорным металам.

Пазней на гэтым жа ўчастку адбыўся другі падрыў грузавога цягніка, які рухаўся па аб’язным пуці. У выніку чатыры цыстэрны з палівам згарэлі, яшчэ дзве атрымалі пашкоджанні. Паліва разлілося на плошчы 150 квадратных метраў. Выбухі цягнікоў у Паўночнамуйскім тунэлі БАМа кваліфікавалі як тэракт.

7 снежня ФСБ Расеі паведаміла аб затрыманні ў Омску падазраванага ў тэракце грамадзяніна Беларусі, які «даў прызнальныя паказанні аб рабоце пад кантролем украінскіх спецслужбаў».

На судзе стала вядома, што мужчыну клічуць Сяргей Ерамееў, яму 52 гады. Ён працуе як індывідуальны прадпрымальнік, мае двух малалетніх дзяцей, раней судзімы не быў. У Расеі ў яго няма пастаяннага месца рэгістрацыі.

Віну Ерамееў прызнаў, а ў судзе заявіў, што хацеў паралізаваць рух на чыгунцы, каб перашкодзіць перавозцы ваенных грузаў.

– Я напісаў у тлумачэнні, што праз БАМ зараз вязуць боепрыпасы. Галоўная мэта была – перашкодзіць руху, – сказаў ён.

У выніку суд арыштаваў беларуса да 30 студзеня 2024 года.

У Беларусі Сяргей Ерамееў страціў работу праз палітыку. Ён працаваў на «Нафтане» і ўдзельнічаў у стачцы ў 2020 годзе. Ён тады быў аператарам прыладаў.

Hавiны
У Расеі беларуса арыштавалі за падрыў цягнікоў на БАМе. Выбухоўку ён нібыта прывёз з Беларусі
2023.12.09 14:47

Тым часам дзяржаўная газета «Звязда» апублікавала артыкул з заклікам уводзіць мастацкую цэнзуру ў Беларусі. Матэрыял напісала кандыдатка філалагічных навук Алена Кісель, перадае «Еўрарадыё».

У артыкуле яна разважае пра віды цэнзуры, і агулам прыходзіць да высновы, што нічога кепскага ў ёй няма.

«Нам хутка востра спатрэбіцца цэнзура мастацкая. Я маю на ўвазе нядопуск у друк адкрыта бяздарных тэкстаў, напісаных непісьменна і відавочна дрэннай мовай. Сотні і тысячы кніг цяпер друкуюцца альбо па знаёмстве, альбо таму, што падыходзяць для якой-небудзь серыі. Кнігі гэтыя не маюць у сабе нічога ўнікальнага і не прыносяць у літаратуру нічога наогул. Іх не купляюць, іх не чытаюць (калі чытаюць – забываюць адразу ці нават пішуць негатыўныя водгукі)«, – піша аўтарка «Звязды».

СП, belsat.eu

Стужка навінаў