Святлана Ціханоўская: Смяротнае пакаранне ў нашай краіне мусіць знікнуць назаўжды


10 кастрычніка, у міжнародны Дзень супраць смяротнага пакарання, абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла пра неабходнасць яго скасавання ў нашай краіне.

Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Еўрапейскім парламенце. 13 верасня 2023 года.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«З кожным годам Лукашэнка толькі павялічвае колькасць артыкулаў Крымінальнага Кодэксу, за якія можа прызначацца смяротнае пакаранне. Ён лічыць, што мае права распараджацца лёсамі людзей, прыкрываючыся тым, што наяўнасць смяротнага пакарання нібыта стрымлівае злачыннасць», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Яна зазначыла, што цывілізаваны свет ужо даўно прызнаў людское жыццё і права на яго самай вялікай каштоўнасцю і зафіксаваў гэта ў сваіх законах.

«І дэмакратычная Беларусь мусіць браць з яго прыклад», – сказала абраная прэзідэнтка.

Яна падкрэсліла, што смяротнае пакаранне мусіць быць скасаванае.

«Мы хочам бачыць Беларусь еўрапейскай краінай, дзе правы чалавека паважаюцца, а правасуддзе здзяйсняецца паводле прынцыпаў справядлівасці і гуманнасці. Таму пасля дэмакратычнага транзіту ўлады такое пакаранне ў нашай краіне мусіць знікнуць назаўжды», – заключыла Ціханоўская.

Hавiны
КДБ: Фігурантам справы аб дыверсіі ў Мачулішчах можа пагражаць смяротнае пакаранне
2023.04.03 18:24

У траўні 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі да Крымінальнага кодэксу Беларусі, якія ўвялі смяротнае пакаранне за замах на здзяйсненне акту тэрарызму.

А ў сакавіку 2023 года было ўведзенае смяротнае пакаранне за дзяржаўную здраду, яно можа ўжывацца да вайскоўцаў, а таксама службовых асобаў, якія займаюць дзяржаўныя пасады.

 

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў