Штаб Віктара Бабарыкі выпусціў відэа на 60-годдзе палітыка


Прадстаўнікі штабу Віктара Бабарыкі выпусцілі відэа, прыўрочанае да 60-годдзя палітыка, які зараз знаходзіцца за кратамі. У ім расказваецца пра чалавека, які адважыўся ў 2020 годзе кінуць выклік сістэме і дапамог беларусам і беларускам паверыць у сябе.

У здымках узялі ўдзел музыкі, блогеры, журналісты, а таксама ўдзельнікі перадвыбарчага штабу, якія падзяліліся сваімі ўражаннямі пра Віктара Бабарыку і паразважалі пра тое, чаму так шмат беларусаў падтрымалі яго ў 2020 годзе і працягваюць падтрымліваць дасюль.

Сярод герояў відэа – Лявон Вольскі, Юры Стыльскі, Лявон Халатран, Вольга Чакулаева, Настасся Роўда, Мікіта Мелказёраў, Леў Львоўскі, Аляксандр Івулін, Іван Краўцоў, Антон Раднянкоў, Іна Кавалёнак, Павел Лібер, Кірыл Валошын, Анжаліка Крашэўская, Надзея Зелянкова, Наталля Скібская.

Стваральнікі паабяцалі, што будуць публікаваць у далейшым асобныя фрагменты і размовы з героямі відэа.

Нагадаем, што Віктар Бабарыка быў асуджаны да 14 гадоў зняволення і цяпер адбывае пакаранне ў Наваполацкай ПК № 1 ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ад палітыка няма ніякай інфармацыі з красавіка.

Гісторыі
Дзень нараджэння за кратамі і спробы абнулення: Віктару Бабарыку – 60 гадоў
2023.11.09 07:15

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў