Новыя дадзеныя сацыялагічнага апытання ўкраінцаў. Зафіксаваны значны рост пачуцця гонару за Украіну


Сацыялагічная група «Рэйтынг» правяла сацыялагічнае даследаванне сярод украінцаў на пачатку красавіка. Па выніку апытання зафіксаваны значны рост пачуцця гонару за Украіну сярод рэспандэнтаў.

Калі ў жніўні 2021 года 34% апытаных адзначалі, што адчуваюць гонар за дзяржаву, то сёння гэтае пачуццё адчуваюць 80% працэнтаў насельніцтва Украіны. Такія эмоцыі як абыякавасць і сорам у адносінах да Украіны ў апытаных практычна адсутнічаюць.

Украінскі вайсковец з гербам Украіны ў руках. Ірпінь, Украіна. 3 красавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Эмоцыя гонару за Украіну дамінуе сярод усіх апытаных, незалежна ад узросту ці рэгіёна пражывання. Эмоцыя радасці больш адчуваюць жыхары цэнтру краіны (перыяд апытання супадае з вызваленнем ад расейскіх войск цэнтральных абласцей краіны), а таксама радасць больш распаўсюджаная эмоцыя ў адносінах да Украіны сярод моладзі. У той жа час страх за Украіну сёння найчасцей фіксуецца сярод жыхароў усходу.

Самаідэнтыфікацыя

Таксама са жніўня 2021 года значна вырасла колькасць апытаных, якія самаідэнтыфікуюць сябе як грамадзяне Украіны – з 75% да 98%, і як «еўрапейцаў» – з 27% да 57%. Замест гэтага ўсё менш рэспандэнтаў гавораць пра сябе як пра «савецкага чалавека», іх колькасць паменшылася з 21% да 7%. Таксама фіксуецца вельмі высокі ўзровень мясцовага патрыятызму.

Цяпер абсалютная большасць (91%) не падтрымліваюць тэзу, што рускія і ўкраінцы – гэта адзін народ. Тых, хто мае такое меркаванне, сёння толькі 8% (у жніўні 2021 такіх было – 41%, у сакавіку 2022 – 21%).

За апошні месяц у паўтара разы ўзрасла колькасць тых, хто лічыць, што аднаўленне сяброўскіх адносін украінцаў з расейцамі наогул немагчыма – з 42% да 64%. 22% лічаць, што гэта можа адбыцца не менш як праз 20-30 гадоў. Тых, хто бачыць такое прымірэнне ў перспектыве да 15 гадоў – каля 10%. Нават у рэгіёнах поўдня і ўсходу больш за палову апытаных не вераць у аднаўленне дружбы паміж народамі.

Украінскія вайскоўцы пасля раздачы гуманітарнай дапамогі жыхарам Бучы, Украіна. 2 красавіка 2022 года.
Фота: МП / Белсат

Абарона краіны

Каля 80 працэнтаў рэспандэнтаў удзельнічаюць у абароне краіны. 45% рэспандэнтаў дапамагаюць абароне краіны фінансава (у сакавіку 2022 – 39%). Валанцёрствам і дапамогай людзям/вайскоўцам займаюцца 35%, удзельнічаюць у інфармацыйным супраціве – 18%, працуюць у крытычнай інфраструктуры – 13%, удзельнічаюць у тэрабаране – 3%, або вайскоўцы – 3%. У чвэрці няма магчымасці памагаць.

Праца і месца жыхарства

У сваю працу пачынае вяртацца ўсё больш людзей. Пакуль сярод тых, хто меў працу да вайны, працягваюць працаваць 58% (у сакавіку такіх было 46%). У цэлым 29% працуюць у звычайным рэжыме, 26% – часткова або выдалена, 3% – пачалі працаваць на новай працы. 41% страцілі працу падчас вайны (у сакавіку было 53%).

Змяніць месца жыхарства прыйшлося 20% дарослага насельніцтва. Больш за тых, хто быў вымушаны з’ехаць з месца жыхарства, ва ўсходніх рэгіёнах (46%). Траціна з пакінуўшых дом плануюць вяртацца ўжо ў бліжэйшы час, чвэрць – яшчэ крыху пачакаюць. Каля 40% выказваюць гатоўнасць вярнуцца, але толькі пасля заканчэння вайны.

Апытанне праводзілася сярод насельніцтва Украіны, старэйшага за 18 гадоў і старэйшыя ва ўсіх вобласцях, акрамя часова акупаваных тэрыторый Крыму і Данбасу. Выбарачная сукупнасць: 1200 рэспандэнтаў.

Гісторыі
Пыталіся ў людзей: «Дзе бандэраўцы? Дзе зброя? У якую царкву ходзіце?» Пра тэрор у Бучы і Барадзянцы
2022.04.08 19:09

АД belsat.eu

Стужка навінаў