Паэт і журналіст Сяргей Чыгрын выйшаў на свабоду са слонімскага ізалятару


Сяргей Чыгрын быў вызвалены з ізалятару, адбыўшы за кратамі 22 дні адміністрацыйнага арышту, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Сяргей Чыгрын.
Фота: baj.by

Журналіста, паэта і літаратуразнаўцу Сяргея Чыгрына затрымалі 16 снежня 2022 года. Яго вінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (перапосты ў сацсетках). Але калегі Чыгрына звязвалі арышт з ягонай ранейшай працай у недзяржаўных СМІ.

Суд Слонімскага раёну прызнаў Сяргея Чыгрына вінаватым і прысудзіў яму 7 содняў адміністрацыйнага арышту. На свабоду паэт мусіў выйсці 23 снежня, але не выйшаў – яму дадаткова прысудзілі яшчэ 15 содняў няволі. 8 студзеня стала вядома, што ён на свабодзе.

Сяргей Чыгрын да апошняга працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатру, але пасля затрымання і суду кіраўніцтва ўстановы яго звольніла.

На 8 студзеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1441 чалавек.

Агляд
«Эфектыўна змагацца з гніллю можна толькі знутры». Лаўрэаты Нобэлеўскай прэміі за кратамі
2023.01.08 08:34

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў