Гарбунова сустрэлася з працаўнікамі Дзярждэпу ЗША і заклікала даведацца пра Калеснікаву


Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльных справах Вольга Гарбунова абмеркавала сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі з прадстаўнікамі Дзярждэпартаменту ЗША і заклікала іх дапамагчы.

Вольга Гарбунова з прадстаўнікамі Дзярждэпартаменту ЗША.
Фота: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі / Telegram

На сустрэчы прысутнічалі памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Джэймз О’Браен, ягоны намеснік Крыстафэр Сміт, прадстаўнікі Бюро ў справах дэмакратыі, правах чалавека і працы Элісан Пітэрз, Фарха Тахір і Дэвід Машыніст.

«Нам неабходнае падтрыманне на такім высокім узроўні, каб у выніку адшукаць магчымасці для вызвалення людзей з турмаў, у тым ліку на гуманітарных падставах. Уся сустрэча была прысвечаная выключна тэме палітзняволеных і рэпрэсіяў і магчымым дзеянням дэмакратычных сілаў Беларусі і міжнароднай супольнасці, – сказала Вольга Гарбунова. – Я заклікала Дзярждэпартамент ЗША даведацца, дзе і ў якім стане цяпер лаўрэатка яго прэміі IWOC Марыя Калеснікава, пра якую ўжо больш як год няма ніякіх звестак, і дамагчыся допуску да яе адвакатаў».

Яна таксама падрабязна распавяла прадстаўнікам Дзярждэпу пра:

  • крытычную сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі, сама меней пяць вядомых грамадству смерцяў палітвязняў у месцах несвабоды;
  • наўмысную ізаляцыю палітзняволеных ад вонкавага свету, адсутнасць любой інфармацыі пра некаторых з іх;

    дыскрымінацыйныя ўмовы ўтрымання палітзняволеных (адсутнасць сродкаў гігіены, «жоўтыя біркі», жорсткія і зневажальныя правяранні, забарона на перадачу лекаў і вітамінаў і інш.);
  • стан палітзняволеных сталага веку, з захворваннямі рознай ступені цяжкасці, наступствы і рызыкі для іх ва ўмовах недастатковай медычнай дапамогі;
  • гуманітарны спіс палітзняволеных, складзены праваабаронцамі.
Каментар
«Фактычна можна казаць пра знікненне чалавека». З Марыяй Калеснікавай ужо год няма сувязі
2024.02.15 16:17

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў