Брытанскі рок-гурт «The Rolling Stones» выпускае першы за 18 гадоў альбом


Сусветнавядомы брытанскі гурт «The Rolling Stones» выпускае першы за 18 гадоў цалкам арыгінальны альбом – пасля «A Bigger Bang» 2005 года. Пласцінка пад назвай «Hackney Diamonds» (пер. «Брыльянты Хакні») павінна выйсці 20 кастрычніка.

Вокладка новага альбому «Hackney Diamonds» ад «The Rolling Stones». Крыница: The Rolling Stones / Youtube

У Лондане ўдзельнікі гурта прадставілі першы сінгл «Angry», а таксама кліп на яго.

Прэзентацыя кліпу на сінгл «Angry» транслявалася на YouTube.

«Гэта сапраўды глабальны момант, якім мы хочам падзяліцца з прыхільнікамі па ўсім свеце праз YouTube», – паведамілі «The Rolling Stones» перад прэзентацыяй.

Таксама вядома, што ў альбом увойдуць матэрыялы, запісаныя пры жыцці нязменнага барабаншчыка гурта Чарлі Уотса, які памёр у 2021 годзе.

«The Rolling Stones» – брытанскі рок-гурт, які ўтварыўся ў 1962 годзе і лічыцца адным з самых уплывовых і паспяховых гуртоў у гісторыі року. Гурт выпусціў 23 студыйныя і 8 канцэртных альбомаў, а агульнасусветны тыраж альбомаў перавысіў 250 мільёнаў, 200 з якіх былі прададзеныя ў ЗША. «The Rolling Stones» уключаны ў Залу славы рок-н-ролу і займае чацвёртае месца ў спісе «50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў па версіі часопіса Rolling Stone».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў