Незаконна атрымалі амаль паўмільёна рублёў. КДК знайшоў завышэнні коштаў пры ацяпленні


Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў пра выяўленне незаконнага атрымання амаль паўмільёна рублёў бюджэтных сродкаў пры праверцы аднаго з прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Магілёўскай вобласці.

Батарея, отопление, коммунальные услуги, коммуналка, носки
Батарэя ў доме. Менск, Беларусь. 2 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

Паводле КДК, з прычыны несумленнага выканання сваіх службовых абавязкаў камунальнікі дапусцілі завышэнне планавых выдаткаў пры фармаванні планава-разліковых цэнаў на паслугі цеплазабеспячэння, што прывяло да незаконнага атрымання імі субсідыяў з раённага бюджэту на суму больш як 430 тысячаў рублёў.

Таксама на прадпрыемстве выявілі невыкананне правілаў цеплазабеспячэння, няправільныя разлікі памераў платы за здаваную ў арэнду дзяржаўную маёмасць, недакладны ўлік асноўных сродкаў і чорных металаў, нясвоечасовыя разлікі са звольненымі работнікамі.

Незаконна атрыманыя сродкі загадана вярнуць у бюджэт.

Нагадаем, што нядобрасумленная праца камунальнікаў і невыкананне імі правілаў не перашкаджаюць уладам сістэматычна павышаць аплату паслугаў ЖКГ. Чарговае павышэнне запланаванае на студзень 2024 года.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў