Затрыманне брата вядомага палітолага і апошняе слова галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты»


«Белсат» збірае факты палітычнага ўціску, які штодня бесперапынна адбываецца ў Беларусі.

Сёння з’явіўся поўны тэкст кранальнага апошняга слова галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, прамоўленага ім падчас вынясення прысуду. Журналіста асудзілі 3 лістапада да 4 гадоў калоніі за ягоную дзейнасць. Тэкст апублікавала ягоная дачка.

Журналіст і палітолаг Валеры Карбалевіч.
Фота: liberalclubbelarus / Facebook

Сёння разам з жонкай быў затрыманы брат вядомага беларускага палітолага Валера Карбалевіча. Сужэнцаў затрымлівалі супрацоўнікі САХР з Менску падчас так званых «антытэрарыстычных» вучэнняў у Рэчыцкім раёне. Сямейную пару прымушалі запісаць «пакаяльнае» відэа, але яны не згадзілася. Іх пратрымалі ў ІЧУ цягам 72 гадзін. Позвы ў суд сямейнай пары выдалі на 10 лістапада.

Беластоцкая дыяспара беларусаў зладзіла акцыю салідарнасці ў падтрымку музыкаў гурта «Tor Band», музыкі якога былі асуджаныя ў Беларусі на тэрміны ад 7,5 да 9 гадоў. Акцыя прайшла каля Генеральнага Консульства РБ у Беластоку. Яе ўдзельнікі разгарнулі бела-чырвона-белыя сцягі і плакаты салідарнасці з асуджанымі музыкамі. Таксама яны выконвалі песні «Tor Band».

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў