Юбілейны чэмпіянат свету па футболе ў 2030 годзе пройдзе ў Іспаніі, Партугаліі і Марока. Але не толькі там


Міжнародная федэрацыя футболу (FIFA) заявіла 4 кастрычніка, што адзінай кандыдатурай на правядзенне мундыялю ў 2030 годзе будзе аб’яднаная заяўка Марока, Партугаліі і Іспаніі. Але, «зважаючы на гістарычны кантэкст», чэмпіянат свету ахопіць тры кантыненты і шэсць краінаў.

Заўзятар зборнай Аргентыны на чэмпіянаце свету ў 2022 годзе.
Фота: Mike Egerton / PA Images / Forum

«Рада FIFA адзінагалосна пагадзілася, што адзінай заяўкай на правядзенне чэмпіянату свету па футболе ў 2030 годзе будзе сумесная заяўка Марока, Партугаліі і Іспаніі», – заявіў кіраўнік FIFA Джанні Інфантына.

Але, беручы пад увагу тое, што сусветны чэмпіянат будзе адзначаць у 2030 годзе 100-гадовы юбілей, федэрацыя вырашыла правесці ўнікальную цырымонію адкрыцця ў сталіцы Уругвая Монтэвідэа, дзе адбыўся самы першы футбольны мундыяль (1930). Апроч таго, дзве гульні чэмпіянату адбудуцца ў Парагваі і Аргентыне. Такім чынам футбольны чэмпіянат свету ў 2030 годзе ўпершыню ахопіць тры кантыненты і шэсць краін.

Партугалія і Марока ўпершыню будуць прымаць чэмпіянат свету па футболе. У 2022 годзе да сумеснай заяўкі меркавала далучыцца Украіна, але яе ўдзел стаяў пад вялікім пытаннем праз расейскае ўварванне.

Нагадаем, што ў 2026 годзе футбольны чэмпіянат свету будуць прымаць тры краіны – ЗША, Канада і Мексіка.

Аб’ектыў
Футбольныя зборныя байкатуюць Расею
2023.09.29 22:36

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў