Аўтобусныя рэйсы Гомель – Данецк адмянілі яшчэ да іх запуску


Аўтобусныя перавозкі паміж Гомелем і акупаваным Данецкам спынены, не пачаўшыся. Інфармацыю аб закрыцці рэйса паведамілі «Флагштоку» ў офісе гомельскага перавозчыка ТАА «БелЭкспрэс Бай».

Менавіта гэтая арганізацыя значыцца ў якасці аператара паслуг на сэрвісах онлайн пакупкі білетаў.

Перавозчык паведаміў, што рэйсаў ужо не плануецца. Ні з Гомля, ні з Менску. Паводле ягоных словаў, адмена адбылася па ініцыятыве перавозчыка з Данецка.

Перавозчык з Данецка паведаміў, што рэйс, запланаваны на 3 чэрвеня, сарваўся з-за тэхнічных прычын. Паводле ягоных словаў, рэйсы ў Беларусь усё яшчэ плануюцца, аднак дату пачатку перавозак ён паведаміць не змог.

Hавiны
Перавознік з Гомля анансуе аўтобусныя рэйсы Менск – Данецк
2023.05.16 23:37

На сайце «БелЭкспрэс Бай» цяпер няма актуальных прапановаў па рэйсах паміж Беларуссю і так званай «ДНР». Аднак у даведцы кампаніі адзначаецца, што кірунак Менск-Данецк «карыстаецца вялікім попытам».

Сярод папулярных кірункаў на сайце таксама пазначаны гарады акупаванага Крыму – Сімферопаль і Ялта.

Тэма пасажырскіх перавозак паміж Беларуссю і самаабвешчанай «ДНР» перыядычна ўзнікала яшчэ задоўга да поўнамаштабнай вайны. Напрыклад, 2019 годзе журналісты «Белсату» даведаліся, што паміж гарадамі Беларусі і Данецкам дзейнічаў паўпадпольны пасажырскі рэйс, працу якога ўлады не рэгулявалі.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў