Беларускі палкоўнік назваў «трох кітоў», якіх найбольш баіцца рэжым


Начальнік вучэбна-метадычнага аддзелу факультэту Генеральнага штабу Збройных Сілаў Ваеннай акадэміі палкоўнік Андрэй Багадзель распавёў пра крыніцы рызык, выклікаў і пагроз бяспецы Беларусі, якія прапісаны ў новай Ваеннай дактрыне.

Андрэй Багадзель.
Фота: belta.by

«Найбольшую небяспеку для нас уяўляюць краіны калектыўнага Захаду. Акрамя таго, небяспеку таксама ўяўляюць транснацыянальныя кампаніі і міжнародныя фінансавыя фонды, розныя тэрарыстычныя арганізацыі. Вось тры кіты, якія ўяўляюць найбольшую небяспеку для нас», – сказаў Андрэй Багадзель, перадае БелТА.

Паводле яго, «Ваенная дактрына – гэта вывераны дакумент, які суадносіцца з усёй нашай вонкавай палітыкай».

Hавiны
У «міралюбнай» дактрыне Беларусі прапісалі ўжыванне ядравай зброі. ААН просяць разабрацца
2024.01.16 15:49

31 студзеня ў Палаце прадстаўнікоў першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч патлумачыў неабходнасць новай дактрыны «радыкальнай зменаю ваенна-палітычнай абстаноўкі і палітыка-сілавой канфігурацыі ў еўрапейскім рэгіёне»:

«Глабальнае супрацьстаянне паміж Захадам і Усходам перайшло ў гарачую фазу, непасрэдна каля нашых межаў развязаны ваенны канфлікт, які эксперты называюць вырашальным для выбудоўвання далейшага светаўладкавання. Пры гэтым вайна знаходзіцца ў нас на парозе».

Паводле яго, «ядравая зброя – адзін з галоўных чыннікаў стратэгічнага стрымлівання тых кіраўнікоў, якія выношваюць задумы супраць Рэспублікі Беларусь». Кіраўнікам, якія «захоўваюць негатыўную рыторыку» на адрас Беларусі, ён параіў «вывучаць дактрыну пасля яе апублікавання».

Гэты дакумент мусіць зацвердзіць Усебеларускі народны сход.

Аналітыка
Саюзнікі, ядравая зброя і досвед Казахстану. У чым сэнс зменаў Вайсковай дактрыны?
2024.01.22 17:59

Якуб Хруст belsat.eu

 

Стужка навінаў