Чарговае ваеннае злачынства: зʼявілася відэа расстрэлу ўкраінскіх ваеннапалонных


У Збройных сілах Украіны афіцыйна пацвердзілі расстрэл двух украінскіх ваеннапалонных у раёне Аўдзееўкі.

Відэа з дрону 2 снежня распаўсюдзіла суполка «DeepState». На кадрах бачна як двое ўкраінскіх жаўнераў без зброі, з паднятымі рукамі выходзяць з бліндажу. Яны кладуцца на зямлю пасля чаго расейскія вайскоўцы пачынаюць страляць.

Паводле «DeepState», украінскіх жаўнеры былі вымушаны здацца ў палон, таму што ў іх скончыліся патроны. Расстрэл адбыўся на пазіцыях 45-га асобнага батальёна каля сяла Стэповае, што ў раёне Аўдзееўкі.

Расейскі незалежны вайсковы эксперт Ян Матвееў адзначыў на сваёй старонцы ў X (Twitter), што відэа з дрону «цалкам дакладна пацвярджае ваеннае злачынства».

3 снежня інфармацыю аб расстрэле палонных афіцыйна пацвердзілі ў ЗСУ. Прадстаўнік аператыўна-стратэгічнага ўпраўлення войскаў «Таўрыя» ЗСУ Аляксандр Штупун нагадаў, што падобныя ваенныя злачынствы не маюць тэрміну даўніны і адзначыў, што ўсе доказы будуць пераданы ў міжнародныя інстытуцыі.

Гэта не першы выпадак забойства бяззбройных украінскіх палонных арміяй РФ. У сакавіку 2023 году вялікі рэзананс мела відэа расстрэлу ўкраінскага вайскоўца Аляксандра Маціеўскага, які перад смерцю пракрычаў «Слава Украіне».

Аб’ектыў
Расейцы цынічна забілі бяззбройнага палоннага ўкраінскага жаўнера
2023.03.07 21:36

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў