Памёр Уладзімір Крукоўскі – адзін са стваральнікаў дзяржаўнага герба Пагоня


Памёр славуты мастак, выдатны графік, актыўны ўдзельнік адраджэння беларушчыны Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі. Пра гэта паведамілі ягоныя сваякі.

Уладзімір Крукоўскі нарадзіўся 6 сакавіка 1937 года ў Асіповічах. Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, скончыў Віцебскі педінстытут.

З 1975 года быў сябрам Беларускага саюзу мастакоў. Працаваў мастацкім рэдактарам часопісаў «Маладосць», «Мастацтва Беларусі», «Спадчына». Таксама быў чальцом БНФ з дня заснавання і сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Уладзімір Крукоўскі – адзін са стваральнікаў эталоннага варыянту дзяржаўнага герба Пагоня. Творы мастака ёсць у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь, Літаратурным музеі Янкі Купалы, Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

РР belsat.eu

Стужка навінаў