Рэлігійныя арганізацыі ў Беларусі абавязалі перарэгістравацца


Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які карэктуе пытанні дзейнасці рэлігійных арганізацый, таксама іх чакае перарэгістрацыя. Аб гэтым паведамляе яго прэс-служба.

Вернікі сабраліся на малітву каля будынку пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», з якога іх выселілі. За сустрэчай вернікаў на вуліцы назірае міліцыя. 21 лютага 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый павінна прайсці на працягу года пасля ўступлення ў сілу закону.

Цяпер, каб зарэгістраваць рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне, трэба будзе мець у яго складзе рэлігійныя абшчыны, якія дзейнічаюць ва ўсіх вобласцях і ў Менску. Таксама павялічана і колькасць абшчын неабходных для стварэння абʼяднання агульнадзяржаўнага ўзроўню.

Папраўкамі прадугледжваецца і магчымасць стварэння рэлігійных арганізацый структур па аказанні сацыяльных паслуг.

За 30 гадоў у Беларусі змяніліся канфесійны склад. Па колькасці росту прыходаў пратэстанцкія канфесіі аказаліся ў лідарах.

Аналітыка
Царква імя Лукашэнкі. Якім рэлігійным арганізацыям Беларусі падрыхтавацца да ліквідацыі
2023.10.16 18:52

Ася Саковіч, belsat.eu

Стужка навінаў