Беларус, які вярнуўся з Нямеччыны і быў арыштаваны, не выйшаў на волю пасля прызначанага тэрміну. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Уладзіслаў Петрачкоў у лістападзе вярнуўся ў Беларусь з Нямеччыны, дзе працуе ўжо некалькі гадоў. Ён вырашыў адведаць бацькоў. Прыкладна праз месяц пасля вяртання да яго прыйшлі сілавікі і склалі пратакол за каментары.
Пасля адбыцця 15 содняў адміністратыўнага арышту мужчына не выйшаў на волю. Высветлілася, што 28 снежня суд прызначыў яму яшчэ 15 содняў арышту паводле таго ж артыкулу КаАП (арт. 19.11 – «Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).
Ася Саковіч, belsat.eu