Маці гімназіста, асуджанага за напад на настаўніцу расейскай мовы: Мы выплацілі ёй ужо $ 23 000


Бацькі Даната Скакуна, якога асудзілі на 8 гадоў турмы за напад з нажом на настаўніцу, выплацілі ёй кампенсацыю за маральныя і фізічныя пакуты, у тым за «маральныя пакуты ад публікацыі у інтэрнэце», да якой не мелі дачынення, а таксама за выдаткі на лячэнне і адваката.

Усяго сям’я гімназіста заплаціла ёй $ 23 тысячы ў беларускіх рублях, праз што хлопец атрымаў 8, а не 11 гадоў, як прасіла пацярпелая.

Каб выплаціць кампенсацыю, яны прадалі аўтамабіль. Грошы ахвяравалі сваякі, сябры, бацькі аднакласнікаў Даната.

У інтэрвʼю «Беларускаму партызану» маці школьніка Аліна Зянковіч кажа, што ўся справа пабудаваная выключна на паказаннях настаўніцы, якія яна некалькі разоў змяняла.

«Мы думалі, што ва ўсім разбяруцца і сына адпусьцяць, што гэта нейкае непаразуменне… У РУУС дзіцяці прапанавалі прайсці паліграф. Ён адразу пагадзіўся. Нас з вынікамі не азнаёмілі, даць заключэнне адмовіліся. Значна пазней следчы сказаў, што па дадзеных паліграфа ён да гэтага злачынства не датычны. А вось настаўніца прайсці паліграф адмовілася. Ды і ні аднаго следчага эксперыменту не праводзілася, таму абставіны справы для мяне так і засталіся нявысветленымі. Усе высновы заснаваныя на паказаннях пацярпелай».

З матэрыялаў справы вынікае, што нож, што ёсць у матэрыялах справы, не мае да яе ніякага дачынення, і гэта высветлілі эксперты. Не апазнала халоднай зброі і настаўніца.

Чытайце таксама:

Паводле маці Даната, шмат што ў справе не сыходзіцца храналагічна і доказаў, што гэта зрабіў ейны сын, няма.

«На следстве паказанні пацярпелай не правяраліся: не было ні следчага эксперыменту, не прыклалі да справы нават план гімназіі, пры аглядзе месца здарэння прадметы на стале настаўніцы не апісалі і ніхто не ведае, што там знаходзілася.

Настаўніца сказала, што нападнік нанёс ёй удары, пакінуў нож на стале. Але на стале крыві не знайшлі. Настаўніца сказала, што пасля нанясення раненняў яна легла на стол – аднак крыві на стале і пад сталом не выяўлена. Пры гэтым на класным журнале, які запаўняла настаўніца і які ляжаў перад ёй, знайшлі кроў невядомай жанчыны. Ува ўмывальніку мужчынскага туалета каля кабінета, дзе адбыўся напад – кроў невядомага мужчыны, а таксама невядомыя адбіткі рук на дзвярах кабінета».

Маці хлопца кажа, што сын спадзяецца на Вярхоўны суд.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў