Актывісты ратуюць Сяргея Пальчэўскага (у жоўтай накідцы) ад затрымання 24 лютага
Першым пра затрыманне актывіста запісам у «Facebook» паведаміў лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.
«У пад’ездзе дома гвалтоўна затрыманы Сяргей Пальчэўскі. Лібералізец у дзеянні», – напісаў Зміцер Дашкевіч.
Каля 19 увечары стала вядома, што Пальчэўскага арыштавалі.
«Доўга хлусілі, перакідвалі адказнасць на іншых. Нарэшце прызналі, што Сяргея сёння ў 14 затрымалі амапаўцы з гарадской міліцыі і прывезлі да іх, у Першамайскі РУУС. А потым у суд, і ўжо далі яму 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Пакуль невядома толькі, у якой, – сказаў Павал Севярынец у размове з радыё «Свабода». – Магчыма, за Курапаты, а магчыма, што і за 17 лютага, «Марш недармаедаў». Дзе Сяргей у дадзены момант – невядома. На Акрэсціна кажуць, што пакуль не дастаўлены – значыць, або ў «стакане» сядзіць яшчэ ў судзе, або вязуць».
Пальчэўсі атрымаў 10 сутак арышту паводле артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу – «Удзел у несанкцыянаванай акцыі». За якую менавіта акцыю – невядома. Маці Пальчэўскага ў размове з «Белсатам» выказала меркаванне, што ўлады помсцяць менавіта «за Курапаты».
Актывіст Сяргей Пальчэўскі падчас абароны Курапатаў прыкаваў сябе кайданкамі да грузавога аўтамабіля будаўнікоў і праляжаў на зямлі больш за дзве гадзіны.
«Здзіўляе, што яны робяць усё гэта па-бандыцку. Магчыма ім проста дах сарвала праз гэтыя маршы, Курапаты», – разважае пра сённяшні інцыдэнт Зміцер Дашкевіч.
Таксама спрабавалі затрымаць і самога Дашкевіча.
Запіс у «Facebook» Змітра Дашкевіча
Чым скончылася абарона Курапатаў
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu