Беларускія памежнікі заявілі, што знайшлі два трупы мігрантаў ля мяжы з Латвіяй


Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК) Беларусі паведаміў, што на беларуска-латвійскай мяжы былі знойдзеныя целы двух замежнікаў.

Мяжа Латвіі і Беларусі.
Крыніца: gorod.lv

Паводле ДПК, целы двух мужчынаў без прыкметаў жыцця беларускія памежнікі знайшлі ля латвійскага памежнага плота ў Браслаўскім раёне 9 траўня. Цела аднаго з іх было ў канаве побач з брамкай, другога – за сорак метраў ад памежнай загароды.

Беларускія памежнікі адзначаюць, што з 2021 года на мяжы з краінамі Еўразвязу зафіксавалі смерць 54 замежнікаў, 25 з якіх загінулі на мяжы з Польшчай, 9 – з Літвой і 20 – з Латвіяй. Якія захады робяць улады Беларусі, каб не дапусціць гэтага, не ўдакладняецца.

Тым часам арганізацыя былых сілавікоў «BYPOL», спасылаючыся на свае крыніцы інфармацыі, заявіла, што спецслужбы рэжыму Лукашэнкі бліжэйшым часам плануюць на беларуска-польскай мяжы масавы прарыў мігрантаў. У атацы будуць браць удзел 700–800 чалавек.

Як сцвярджае «BYPOL», цяпер мігрантаў збіраюць на заставах у польскім кірунку. Для гэтага задзеяныя працаўнікі АМАПу, якія ўначы дастаўляюць на мяжу мігрантаў на цывільных аўтамабілях. Пры гэтым байполаўцы папярэджваюць, што ёсць верагоднасць, што пасля апублікавання інфармацыі кірунак прарыву можа быць зменены.

Аналітыка
Навошта Лукашэнку эскалацыя міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай? Маем дзве версіі
2024.05.10 17:14

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў