Беларускія «Кіберпартызаны» працягваюць сваімі атакамі на «Горадня Азот» патрабаваць вызвалення палітвязняў. Чарговая атака на прадпрыемства з іх боку, як паведамляецца, адбылася 2 траўня.
«Кіберпартызаны» адзначылі, што падчас першай атакі на сетку «Горадня Азот» былі закладзеныя вірусы, якія спрацоўваюць па раскладзе. 2 траўня адпрацавала першая серыя такіх «закладак», якая мусіла выдаліць звесткі шматлікіх сотняў камп’ютараў працаўнікоў, дакументазваарот, дамен-кантролеры і іншыя серверы.
«Паводле нашай інфармацыі, на «Горадня Азоце» паніка. Дыспетчар аддаў загад тэрмінова выключыць кампы па ўсім прадпрыемстве. Пазнавата», – заявілі «Кіберпартызаны».
Яны абяцаюць, што выдаліць усе свае «закладкі», калі будуць выкананыя іх патрабаванні адносна вызвалення палітвязняў.
У адказ на спыненне атак на «Горадня Азот» «Кіберпартызаны» патрабуюць вызваліць усіх палітвязняў з прадпрыемства і 75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя (на іх меркаванне).
Якуб Хруст belsat.eu