Пачні пісаць...
Макрон нагадваў Пуціну пра адказнасць Рады бяспекі ААН за нераспаўсюд ядравай зброі, Пуцін яму распавядаў пра віну Захаду за расейскую агрэсію ва Украіне. Зяленскі падзякаваў Аліеву за падтрымку Украіны і падтрымаў яго ў расейска-азербайджанскім канфлікце.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што Турцыя гатовая стацца пляцоўкаю для мірных перамоваў паміж Расеяй і Украінай. Пра гэта паведаміла ягоная адміністрацыя пасля таго, як Эрдаган пагаварыў праз тэлефон з прэзідэнтамі Расеі і Францыі.
Уладзімір Пуцін у заяве 11 траўня адмовіўся ад прапановы Францыі, Нямеччыны, Польшчы, Вялікай Брытаніі і Украіны аб 30-дзённым замірэнні. Ён заявіў, што гатовы да наўпроставых перамоваў з Украінай у Стамбуле ўжо 15 траўня, гаворыцца на сайце Крамля.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 1129 дзён. Перспектываў хаця б часовага спынення агню не відаць, Расея рыхтуе новы наступ. Што адбываецца на вайне і вакол яе – у аглядзе «Белсату».
Падтрымаць Украіну ў Лондане сабраўся тузін кіраўнікоў еўрапейскіх дзяржаваў, прэм’ер Канады, міністр замежных справаў Турэччыны, лідары Еўразвязу і NATO. «Белсат» расказвае, што пастанавілі на саміце і што сказалі пасля яго.
Сустрэча мела нефармальны характар, пасля яе не публікавалі афіцыйных рэзалюцыяў. Але лідары Еўропы пагадзіліся, што Украіну трэба падтрымліваць, а выдаткі на абарону – павялічваць.