Украінская дэлегацыя цяпер у Саудаўскай Аравіі з эканамічнымі пытаннямі і рыхтуе візіт Уладзіміра Зяленскага, паведамляе міністарка эканомікі Украіны Юлія Свырыдэнка. Там жа хутка маюць сустрэцца прадстаўнікі Расеі і ЗША, каб абмеркаваць вайну ва Украіне.